Франак Вячорка гатовы змагацца ў судзе за права зноў стаць студэнтам

Моладзевы актывіст Франак Вячорка ў выпадку адмовы ў рэалізацыі канстытуцыйнага права на атрыманне вышэйшай адукацыі мае намер звярнуцца ў суд і міжнародныя арганізацыі, паведамляе БелаПАН. 18 ліпеня 2008 года яго адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ з афіцыйнай матывіроўкай “за акадэмічную непаспяховасць”. У той час Вячорка прапусціў два экзамены, бо адбываў 15-сутачны адміністратыўны арышт. Ён восем разоў падаваў заявы на аднаўленне, аднак атрымліваў нязменную адмову, хоць яго сярэдні бал пры адлічэнні складаў 8,7 і ён быў адным з найлепшых студэнтаў курса. Пасля завяршэння службы ў войску малады чалавек зноў звярнуўся да рэктара БДУ з просьбай аднавіць яго на любым курсе любога факультэту. Адначасова Франак Вячорка пісьмова звярнуўся да міністра адукацыі ды ў Адміністрацыю прэзідэнта. Тым больш, што пасля службы ў войску павінны быць льготы пры аднаўленні.

Аднак Вячорку адмовілі, патлумачыўшы гэта тым, што за год яго службы ў войску вучэбныя праграмы занадта змяніліся, таму яго не могуць узяць ні на які курс. Цяпер моладзевы актывіст звярнуўся да рэктараў шасці сталічных вну з просьбай залічыць яго ў студэнты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі