Фотарэпартаж з дзіцячага дома ў Ваўкавыску, дзе адбыўся пажар

На месца прыехалі шэсць баявых разлікаў МНС, хуткая дапамога, міліцыя, спецыялісты электрасетак і гаргазу. З будынка вывелі 51 выхаванца ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў.

Узгаранне ў адным з пакояў дзіцячага дома было ліквідаванае за 20 хвілін. Мяркуецца, што яго прычынай стала кароткае замыканне МР-3 плэера падчас яго зарадкі. Яго 16-гадовы ўладальнік патлумачыў, што купіў плэер напярэдадні ды пакінуў ўключаным у электрасетку на ноч у незаселеным пакоі, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі