Фотарэпартаж з апазіцыйнай акцыі ў цэнтры Мінска

Фотарэпартаж з апазіцыйнай акцыі ў цэнтры Мінска

Увечары ў чацвер, 24 лістапада, у Мінску на плошчы Свабоды прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя. Яна была прысвечаная 20-м угодкам рэферэндума, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка (яго вынікі не былі прызнаныя міжнароднымі структурамі). Тады тэрмін яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў быў працягнуты на 2,5 гады.

У вулічнай акцыі паўдзельнічала больш за сотню чалавек. Перад імі прамаўлялі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў. Яны гаварылі пра пагрозу незалежнасці ў Беларусі, пра тое, што падзеі 1996-га былі "антыканстытуцыйным пераваротам". Абвяшчалася хвіліна маўчання па зніклых у 1999 годзе апазіцыйных палітыках — лёс Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі дагэтуль невядомы.

Мітынг працягваўся каля 30 хвілін. Затрыманняў не было. Міліцыянеры не складалі і адміністрацыйных пратаколаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі