Фотарэпартаж: Апошні званок у адзінай жаночай гімназіі ў Беларусі
Адзіная ў Беларусі жаночая гімназія дзейнічае ў Жодзіне. Сёлета яе выпускніцамі сталі 24 дзяўчыны.
Жаночая гімназія у Жодзіне — адзіная ў краіне навучальная ўстанова, дзе за партамі сядзяць толькі дзяўчаты. Акрамя агульнапрынятых для сярэдняй школы прадметаў тут вывучаюць этыкет, вакал, харэаграфію.
Сёлета з роднай школай ў горадзе машынабудаўнікоў развіталіся 24 дзяўчыны.