Фотафакт: Выпускнік мінскай школы паступіў у каледж з балам атэстата 1,1

Незвычайнага абітурыента днямі прыняў у лік навучэнцаў адзін са сталічных каледжаў: у атэстаце хлопца стаяць “адзінкі” па ўсіх прадметах і толькі па грамадазнаўстве яму паставіла два балы. Сярэдні бал эксклюзіўнага атэстата — 1,1.

Як даведалася kp.by, такія нізкія адзнакі ў хлопца не таму, што ён кепска вучыўся, а таму што ўвогуле не хадзіў на заняткі. У каледжы яго папярэдзілі, што калі і тут ён будзе прагульваць, давядзецца плаціць.

Зрэшты, выкладчыкі каледжаў не здзіўляюцца такім паступаючым: прыкладна чвэрць абітурыентаў мае сярэдні бал атэстата ніжэй за 4. І нават іх прымаюць, калі ёсць недабор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі