Фотафакт: У Гродне пасяліліся вавёркі-альбіносы

Фотафакт: У Гродне пасяліліся вавёркі-альбіносы

Вавёркі з белым целам і хвастом з’явіліся ў Гродне. Як паведамляе “Гродзенскі зялёны партал”,  гэтых звяркоў заўважылі ў кампаніі звычайных рудых вавёрак.

Як адзначаюць спецыялісты, такіх вавёрак правільней назваць леуцыстамі: у іх назіраецца недахоп пігменту, а не поўная яго адсутнасць, як у сапраўдных альбіносаў. Такія асобіны — прадукт генетычных мутацыяў. Да таго ж у горадзе ў вавёрак павышаюцца шансы на выжыванне, таму жывёлы такога незвычайнага выгляду таксама знаходзяць сабе месца пад сонцам.

 

 

Фотафакт: У Гродне пасяліліся вавёркі-альбіносы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі