Фотафакт: у філармонію прынеслі вянок ад Лукашэнкі

Фотафакт: у філармонію прынеслі вянок ад Лукашэнкі

30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску праходзіць развітанне з народным артыстам Аляксандрам Ціхановічам. Ён памёр пасля цяжкай хваробы на 65-м годзе жыцця.

Развітацца з Ціхановічам прыйшлі тысячы людзей. Былі і чыноўнікі, дзяржаўныя дзеячы. Сярод іх — старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, міністр культуры Барыс Святлоў. Прыйшла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава (на здымку), прынеслі вянок ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

Грамадзянская паніхіда працягнецца да 14-й гадзіны. Аляксандра Ціхановіча пахаваюць на Маскоўскіх могілках Мінска.

Фотафакт: у філармонію прынеслі вянок ад Лукашэнкі
Барыс Святлоў і Васіль Жарко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі