Фотафакт: Калумбія выпусціла банкноту з выявай пісьменніка Маркеса

Фотафакт: Калумбія выпусціла банкноту з выявай пісьменніка Маркеса

Калумбія ў пятніцу выпусціла банкноту з выявай знакамітага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Габрыеля Гарсія Маркеса (1927 — 2014). Яна мае вартасць 50 тысяч песа, гэта — 17,4 долара.

Як пішуць калумбійскія СМІ, кіраўнік Цэнтрабанка гэтай краіны Хасэ Дарыё Урыбэ заявіў, што такім чынам "аддаецца павага чалавеку, дзякуючы якому пра Калумбію стала вядома па ўсім свеце". Урачыстая цырымонія прэзентацыі банкноты прайшла ў горадзе Санта-Марта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі