Фотафакт: беларусы знайшлі ў расіяніна псеўдаэфедрын і насвай

Фотафакт: беларусы знайшлі ў расіяніна псеўдаэфедрын і насвай

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Брэст" у грамадзяніна Расіі знайшлі падазроныя рэчывы. Беларускія памежнікі сумесна з мытнікамі вырашылі праверыць аўтамабіль Skoda, на якім ехаў з Польшчы расіянін, які стала жыве ў Даніі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, былі знойдзеныя падазроныя рэчывы — 4 банкі з рэчывам зялёнага колеру расліннага паходжання. Мяркуецца, што гэта — насвай (210 грамаў). Таксама былі знойдзены 20 таблетак. Ёсць падставы меркаваць, што ў іх утрымліваецца псеўдаэфедрын, які абмежаваны да перавозкі праз мяжу. Падазрозныя рэчывы забралі для правядзення экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі