Фотафакт: беларускую бронетэхніку маскіруюць з дапамогай газет

Фотафакт: беларускую бронетэхніку маскіруюць з дапамогай газет

Беларускую бронетэхніку маскіруюць з дапамогай газет. Арыгінальны зімовы камуфляж быў заўважаны падчас нядаўніх вучэнняў 11-й гвардзейскай механізаванай брыгады Узброеных сілаў Беларусі. На здымку, змешчаным на сайце vsr.mil.by, відаць, што газетамі закрытыя барты БМП-2. У самім артыкуле пра гэты камуфляж няма ні слова, але адзначаецца, што "рэгулярна паступае на палігон свежая прэса" і што афіцэр "не паспяваў раздаваць усім жадаючым чарговы нумар "Белорусской военной газеты. Во славу Родины".

Фотафакт: беларускую бронетэхніку маскіруюць з дапамогай газет
Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі