Фота дня. Самалёты Клінтан і Трампа побач у аэрапорце Лас-Вегаса

Фота дня. Самалёты Клінтан і Трампа побач у аэрапорце Лас-Вегаса

Самалёты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан і Дональда Трампа "сустрэліся" ў аэрапорце Лас-Вегаса. Трамп лётае на чорна-шэрым Boeing 757. Гэты шыкоўны лайнер з'яўляецца яго ўласнасцю. Клінтан з камандай перамяшчаецца паміж штатамі ЗША на сціплым бела-блакітным Boeing 737. 

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада. Па традыцыі, яны прызначаныя на першы аўторак пасля першага панядзелку лістапада.

Сітуацыі, калі па фота самалётаў бачная розніца ў статусе ці паспяховасці людзей, — не такая ўжо рэдкасць. У пачатку чэрвеня свет абляцеў здымак, зроблены ў аэрапорце Цюрыха: маленькія самалёты канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда суседнічаюць з гіганцкім лайнерам гурта Iron Maden:

Фота дня. Самалёты Клінтан і Трампа побач у аэрапорце Лас-Вегаса
Фота: Mathieu von Rohr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі