Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг “Белдзяржстраха”

Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг “Белдзяржстраха”

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг фінансавай устойлівасці найбуйнейшай страхавой кампаніі Беларусі “Белдзяржстрах” — узровень “В-“, прагноз “Стабільны”.

Эксперты агенцтва адзначаюць, што гэтая кампанія лідар на рынку страхавых паслугаў і эксклюзіўны страхаўшчык па некаторых відах абавязковага страхавання з гарантыяй дзяржвы. Сюды ўваходзіць страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці, страхаванне збудаванняў, грамадзян, сельскагаспадарчае спрахаванне і некаторыя іншыя віды страховак.

Прысвоены рэйтынг са стабільным прагнозам Fitch тлумчыць тым, што “Белдзяржстрах” мае адэкватную капіталізацыю і дэманструе “ўстойлівае генераванне прыбытку”. Разам з тым вядучы беларускі страхаўшчык мае адносна нізкую якасць інвестыцыйнага партфелю. Галоўная праблема тут у вузкім інвестыцыйным рынку ў краіне і жорсткім рэгуляванні інвестыцыйнай палітыкі страхаўшчыка.

У будучыні рэйтынг фінансавай устойлівасці “Белдзяржстраху” будзе шмат у чым залежаць ад змянення суверэннага рэйтынгу Беларусі, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі