Феміністка: Большая роўнасць жанчын спрыяе і больш годнаму стаўленню да мужчын

Феміністка: Большая роўнасць жанчын спрыяе і больш годнаму стаўленню да мужчын

Напярэдадні 8 сакавіка мы запрасілі ў студыю Еўрарадыё журналістку і перакананую феміністку Кацярыну Барушка, каб абмеркаваць, ці правільна разумеюць беларусы само паняцце фемінізму, якіх правоў не хапае нашым жанчынам для роўнасці, хто ў сям’і мусіць мыць прыбіральню і ці не парушае правы жанчын святкаванне Міжнароднага жаночага дня.

Цалкам размова з Кацярынай Барушка тут:

А вось некаторыя цытаты з размовы:

“8 сакавіка я ўшаноўваю памяць тых, хто змагаўся за тое, каб я сёння з вамі сядзела ў гэтай студыі, размаўляла і каб мяне не суправаджаў мужчына”.

“Большасць беларусаў не пажадае аднесці сябе да фемінізму праз негатыўнае ўспрыняцце самой назвы”.

“Асабіста я выступаю нават не за роўнасць, бо тут можна падумаць пра аднолькавасць, а менавіта за роўныя магчымасці, магчымасці самому абіраць, што жадаеш, без нейкіх абмежаванняў”.

“У Беларусі велічэзная колькасць людзей, якія не дэкларуюць, але практыкуюць роўнасць, фемінізм… А калі гэта атрымліваецца ў пэўных колах, то такі досвед цалкам верагодна перанесці і на нацыянальны ўзровень”.

“Вельмі часта нашых жанчын выхоўваюць з маленства так, што адзіная магчымасць для іх дасягнуць поспеху — заарканіць мужыка. З гэтай мэтай яны і жывуць”.

“Практыка паказвае, што большая роўнасць жанчын спрыяе і больш годнаму стаўленню да мужчын, бо менавіта праз жанчын паляпшаюцца ўмовы ўтрымання ў турмах, службы ў войску і гэтак далей”.

“Большую ролю ў выхаванні дачкі выконвала я, верагодна, я сама ў гэтым вінаватая. Але, магчыма, менавіта гэта і прывяло мяне да фемінізму, бо я зразумела, што так быць не мусіць”.

“Фемінізм пра тое, каб не было такіх сітуацый, што калі ты хлопчык ці дзяўчынка, то ты павінен ці павінна нешта рабіць…”

“Калі прыходзіць разуменне, што жаночае шчасце залежыць не ад падоранай машыны ці футра, а ад іх саміх, то з часам гэта становіцца больш прымальным, бо гэта папросту значна больш прыемна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі