"Feel This Time" ад Tanin Jazz. Фотарэпартаж з прэзентацыі

2-га кастрычніка адбылася знакавая падзея ў жыцці гурта "Tanin Jazz" – у Беларусі з’явіўся іх дэбютны альбом "Feel This Time". Гэтаму і быў прысвечаны канцэрт-прэзентацыя альбому у мінскім клубе “R-club”, фотарэпартаж з якога і прапануем вам! "Tanin Jazz" яшчэ зусім маладая каманда, але за час свайго існавання яна ўжо паспела нашумець сваімі канцэртамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.



Дзякуючы салістке і выдатнай музыке гурта Тані Гарошка, а таксама выдатнай музыцы калектыва, канцэрты "Tanin Jazz" заўжды напоўненыя сонцам і пазітывам. І на гэты раз у зале панаваў добры настрой і цёплая сяброўская атмасфера.





Чароўная і загадкавая Танечка заваявала публіку літаральна з першай ноты. І з першай усмешкі.




Госці і фанаты гурта ўсміхаліся адзін адному і танчылі.





Падчас выступу дырэктар праекту і аўтар тэкстаў песень Алена Ярмаловіч падзякавала за арганізацыю канцэрта Аляксандру Рогач, узгадала дачасны сыход з жыцця выдатнага гітарыста Маціна Асімава, з якім гурт запісаў увесь альбом, а таксама адзначыла, што вельмі радая таму, што яе вершы знайшлі такі водгук у душы Таццяны.




Ішоў залаты “зорны” дождж, пад які трапіла і Аляксандра Рогач, і Алена Ярмаловіч.




DJ Essqeip прыемна парадаваў усіх прысутных новымі міксамі.











Напрыканцы канцэрту адзін з удзельнікаў праекту “Botanic progect” і проста сябр гурта павіншаваў "Tanin Jazz" з прэзентацыяй і праспяваў некалькі песень.




Імпрэза адбылася. "Tanin Jazz" – гэта якасны гук, выдатны вакал і музыка, разлічаная на адукаванага слухача. Тое, что робяць у тандэме Танечка і Алена, па адчуванням і эмоцыям падобна на першае каханне. Чароўна. Глыбока.Свежа і прыгожа.
І так хочацца яшчэ!!!




Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі