Федэрацыя: На БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску

Федэрацыя: На БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску

На беларускім тэлебачанні павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску. Пра гэта гаворыцца ў лісце першага намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футболу Сяргея Сафар'яна, які атрымаў жыхар Гомеля Ігар Случак. У ім таксама адзначаецца, што БФФ "заўжды вельмі адказна ставіцца да пытання выкарыстоўвання беларускай мовы ў сваёй дзейнасці". У дамове з БТ ёсць патрабаванне, каб палова каментароў футбольных матчаў, перадач пра беларускі футбол, рэкламных ролікаў былі на роднай мове.

Федэрацыя: На БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску
Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі