Фактчэкінг: "У 2016 годзе створана 74 тысячы працоўных месцаў"

Фактчэкінг: "У 2016 годзе створана 74 тысячы працоўных месцаў"

Падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі за мінулы год створана 74 тысячы новых працоўных месцаў. 

— Я проста сілай давёў заданне: 50 тысяч працоўных месцаў — хоць памры — але ствары і працаўладкуй. 74 тысячы...
— На верасень, — падказвае нехта кіраўніку краіны.
— На верасень, так? Ну, за год можа нават больш было створана, — рэзюмуе прэзідэнт. — Так, кажуць, там недзе на старых вытворчасцях нешта першы год можна "змышкаваць". А другі год як 50 тысяч будзеш даваць? Хаця я не думаю, што нехта займаецца там прыпіскамі. Можа, недзе нешта ёсць. Але ўсё ж такі гэты працэс пайшоў.

Зараз паспрабуем высветліць, хто займаецца прыпіскамі, а хто не. Статыстыку па працаўладкаванні збірае Белстат. З яго сайта даведваемся: "дадатковых працоўных месцаў" за 2016 год "уведзена"... 31402. У 2,5 раза менш за 74 тысячы, якімі пахваліўся Аляксандр Лукашэнка. 

Больш за ўсё працоўных месцаў было створана ў жніўні: 3532. Менш за ўсё — у студзені: 1615.

Што да агульнай сітуацыі з працаўладкаваннем, дык за мінулы год (тут снежань 2015 параўноўваем са снежнем 2016) колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася амаль на 90 тысяч.

Адкуль узялася гэтая лічба — 74 тысячы? У звязку з занятасцю беларусаў яна ў 2016 годзе згадваецца толькі аднойчы. За першае паўгоддзе ў Беларусі менавіта на 74 тысячы чалавек звольнена больш, чым прынята на працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі