Еўрасаюз перадаў Беларусі тэхніку і абсталяванне для аховы мяжы з Украінай. Фота

Еўрасаюз перадаў Беларусі тэхніку і абсталяванне для аховы мяжы з Украінай. Фота

Еўрасаюз перадаў Беларусі тэхніку і абсталяванне для аховы мяжы з Украінай. Гэта — пазадарожнікі, квадрацыклы, балотаходы, матацыклы, хуткасныя маторныя лодкі, сігналізацыйныя комплексы на агульную суму 2,5 млн еўра. Больш падрабязна гл. тут. Урачыстая цырымонія прайшла 13 кастрычніка ў Пінску. У ёй удзельнічаў старшыня Дзяржпамежкамітэта Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў, намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Джым Казенс, кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Зенал Гаджыеў ды іншыя.

Мальцаў адзначыў, што, дзякуючы рэалізацыі праекта "СУРКАП-2", які фінансуецца Еўрасаюзам, была праведзеная мадэрнізацыя тэхнічнай інфраструктуры на беларуска-ўкраінскім участку мяжы ў зоне адказнасці Пінскага памежатрада. Як інфармуе media-polesye.by, Джым Казенс падкрэсліў, што ЕС зацікаўлены ў тым, каб міждзяржаўныя межы былі надзейна абаронены. Адначасова яны павінны аб'ядноўваць людзей, не перашкаджаць мабільнасці і развіццю бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі