Еўрасаюз гатовы аднавіць энергетычны дыялог з Беларуссю

Еўрасаюз гатовы аднавіць энергетычны дыялог з Беларуссю

Еўрапейскі саюз плануе ўзмацніць узаемадзеянне з Беларуссю ў сферы энергетыкі. Пра гэта кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын паведаміла падчас выступу на ​​міжнароднай канферэнцыі "Агульнаеўрапейскія інтэграцыйныя працэсы: да агульнага бачання праз трансгранічную сінэргію" у Мінску ў чацвер.

"У рамках гэтага ўзаемадзеяння Еўракамісія хоча зноўку аднавіць дыялог з Беларуссю па гэтай тэме", — цытуе interfax.by словы еўрадыпламата.

Віктарын падкрэсліла, што такі дыялог становіцца асабліва актуальным на фоне будаўніцтва Беларускай АЭС на мяжы з Еўрасаюзам. Яна дадала, што узаемадзеянне ў энергетычнай сферы Беларусь і ЕС ужо абмяркоўвалі сёлета напрыканцы верасня і працягнуць надалей.

Кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС нагадала, што адным з актуальных напрамкаў супрацы Еўрасаюза з Беларуссю з'яўляецца барацьба з незаконнай міграцыяй і трансгранічнай злачыннасцю. Таксама ў кастрычніку паміж ЕС і Беларуссю пачаўся першы раўнд гандлёвага дыялогу.

Не забылася Віктарын нагадаць і пра мараторый на смяротную кару, які Еўрасаюз чакае ад беларускіх уладаў. Па яе словах, гэтае пытанне застаецца яшчэ адной сферай у дыялогу паміж уладамі Беларусі і ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі