Этна-трыа "Троіца" атрымае прэмію "За ўнёсак" ад беларускіх рок-музыкаў

Этна-трыа "Троіца" атрымае прэмію "За ўнёсак" ад беларускіх рок-музыкаў

Этна-трыа "Троіца" атрымае прэмію "За ўнёсак у беларускую музыку", гэта адбудзецца 26 траўня на цырымоніі ўручэння музычных узнагарод Rock Profi ў мінскім клубе ili. У галасаванні бралі ўдзел больш за 60 беларускіх гуртоў і сольных артыстаў у стылістыцы рок, індзі і альтэрнатыва.

Гурт "Троіца" быў заснаваны ў 1995 годзе і выконвае беларускія народныя песні ў стылістыцы этна-ф’южн. На рахунку калектыва шэсць студыйных альбомаў, якія выдаваліся ў тым ліку ў Нідэрландах, Польшчы, Расіі і Германіі. Геаграфія канцэртаў "Троіцы" ахоплівае шмат краін Еўропы, а таксама Паўднёва-Усходнюю Азію і Паўднёвую Амерыку. У мінулыя гады прэмію "За ўнёсак у беларускую музыку" на Rock Profi атрымлівалі гурты "Ляпіс Трубяцкі", "Крама", а таксама N.R.M. у класічным складзе.

26 траўня назавуць і ўзнагародзяць пераможцаў у астатніх пяці намінацыях прэміі Rock Profi: "Лепшы альбом", "Лепшы запіс", "Лепшая песня", "Дэбют" і "Артыст года". Лідарамі па колькасці намінацый у гэтым годзе з’яўляюцца рок-гурты Brutto і Re1ikt. Сярод намінантаў таксама "Серебряная свадьба", Shuma, "Дай дарогу" і іншыя. Узнагароды Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў уручаюцца з 2013 года.

Этна-трыа "Троіца" атрымае прэмію "За ўнёсак" ад беларускіх рок-музыкаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі