Эштан: ЕС пакуль не будзе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі

Пра гэта перад пачаткам сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-членаў Еўрасаюза заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Паводле яе словаў, як перадае liga.net, удзельнікі пасяджэння ў Брусэлі толькі атрымаюць інструкцыі па распрацоўцы магчымых далейшых санкцый супраць Расійскай Федэрацыі.

Міністры замежных спраў ЕС сустракаюцца ўпершыню пасля катастрофы з малайзійскім Боінгам. На саміце Еўрасаюза, які адбыўся 16 ліпеня, было вырашана да канца месяца зацвердзіць пашыраны чорны спіс расійскіх прадпрыемстваў, якія аказваюць матэрыяльную або фінансавую падтрымку сепаратыстам на ўсходзе Украіны.

Фота — rtvi.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі