ЕС выключыў з “чорнага спісу” суддзяў, якія садзілі на суткі за Плошчу-2010

Савет Еўрапейскага саюза выключыў 24 грамадзян Беларусі са спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі ЕС.

ЕС выключыў з "чорнага спісу" 24 беларускіх чыноўнікаў

З "чорнага спісу" ЕС выкрасленыя суддзі Андрэй Бараноўскі, Алена Ананіч, Вольга Гусакова, Мікалай Балаўнёв, Алена Чарняк, Жанна Дубініна, Наталля Кузняцова, Алена Лапцева, Лідзія Цяліца, Наталля Варэнік, Валянціна Зянькевіч.

Усе яны значацца ў спісах суддзяў, якія разглядалі адміністрацыйныя справы супраць удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Спіс быў падрыхтаваны праваабаронцамі ў 2011 годзе па выніках апытання затрыманых і выключна пасля праверкі пастаноў, падпісаных суддзямі на дэманстрантаў.

Нагадаем, што 19 снежня 2010 году міліцыя жорстка разагнала акцыю пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Каля будынку парламенту былі затрыманыя больш за паўтысячы чалавек. Большасць затрыманых былі аштрафаныя на суму да 30 “базавых адзінак” (на той час каля 265 еўра) і адпраўленыя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Праваабаронцы рэзка раскрытыкавалі правасуддзе за адміністрацыйныя арышты за ўдзел у Плошчы. Справы разглядаліся без абаронцаў, ігнараваліся патрабаванні выклікаць сведкаў з ліку грамадзянскіх асоб, не звярталася ўвага на супярэчнасці ў пратаколах пасяджэнняў, забаранялася прысутнічаць на судах родным, пры вынясенні пастаноў не бралася пад увагу прызнанне віны затрыманымі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі