Эксперты ЕС і Усходняга партнёрства абмяркоўваюць у Мінску пытанні міграцыі

Эксперты ЕС і Усходняга партнёрства абмяркоўваюць у Мінску пытанні міграцыі

7-8 снежня ў Мінску праходзіць міжнародная экспертная сустрэча па пытаннях міграцыі і прытулку, перадае БелаПАН. У экспертнай сустрэчы ўдзельнічаюць прадстаўнікі кампетэнтных органаў Беларусі, дзяржаў — чальцоў Еўрасаюза, а таксама краін — удзельніц Усходняга партнёрства. Акрамя таго, у ёй удзеьнічаюць эксперты Еўрапейскай камісіі, МАМ, Міжнароднага цэнтра па развіцці міграцыйнай палітыкі.

На сустрэчы плануецца разгледзець міжнародныя аспекты і сучасныя тэндэнцыі ў распрацоўцы, прыняцці і рэалізацыі міграцыйных стратэгій. Удзельнікі абмяняюцца досведам у гэтай сферы і найлепшымі нацыянальнымі практыкамі.

Беларускі бок прадстаўляюць эксперты МУС. У 2017 годзе МУС нашай краіны плануе пачаць распрацоўку Канцэпцыі нацыянальнай міграцыйнай палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі