Эдуарда Пальчыса перавялі з Мінска ў турму ў Жодзіна

Эдуарда Пальчыса перавялі з Мінска ў турму ў Жодзіна

Эдуарда Пальчыса перавялі з Мінска з СІЗА № 1 у турму № 8 у Жодзіна. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на актывіста Паўла Юхневіча. Адзначаецца, што адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна дагэтуль пазбаўленая магчымасці сустрэцца са сваім падабаронным. Не выключана, што перавод адбыўся пасля несанкцыянаванага пікета, які прайшоў каля следчага ізалятара 9 чэрвеня.

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

Следчы камітэт паведаміў, што ў адносінах Эдуарда Пальчыса расследуецца крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 130 ("распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні") і ч. 2 арт. 343 ("распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў") Крымінальнага кодэксу Беларусі. Па першым артыкуле яму пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне (альбо пазбаўленне волі) на тэрмін да 5 гадоў, па другім — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў. 25-гадовы ўраджэнец Ліды Пальчыс пад псеўданімам "Джон Сільвер" быў адміністратарам сайта www.1863x.com. Летась, калі пачаўся крымінальны пераслед за шэраг публікацый, ён з'ехаў ва Украіну, нягледзячы на тое, што быў пад падпіскай аб нявыездзе. У студзені 2016-га Пальчыса затрымалі падчас перасячэння ўкраінска-расійскай мяжы. Нядаўна беларуса экстрадзіравалі з Расіі ў Беларусь.

Севярынец: Пальчыса шукала і КДБ, і ФСБ за яго ўдалую інфармацыйную дзейнасць

Эдуарда Пальчыса перавялі з Мінска ў турму ў Жодзіна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі