Дзённы тарыф на стаянках у Мінску зніжаны ў 20 разоў

Дзённы тарыф на стаянках у Мінску зніжаны ў 20 разоў

У Мінску з 1 сакавіка істотна зніжаны дзённы тарыф на стаянках дзяржаўнага аб'яднання "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі". Як распавёў галоўны інжынер дзяржаб'яднання Пётр Пруднікаў у каментары БЕЛТА, З 6-й да 19-й гадзіны за паркоўку давядзецца плаціць па 5 капеек за адну гадзіну. 

Раней кошт паркоўкі за гадзіну складаў 1 рубель. Такім чынам, кошты знізіліся адразу ў 20 разоў. 

Па словах Пруднікава, у Мінску аб'яднанне мае 106 стаянак і парковак на 27 тысяч парковачных месцаў. Каля 3,5 тысяч з іх пустуе. "Таму і прынялі рашэнне аб тым, каб увесці максімальна дэмакратычны па цане тарыф. Людзям, якія прыязджаюць на сваіх аўто на працу, значна камфортней пакінуць за невялікую плату аўтамабіль на стаянцы пад аховай, чым шукаць бясплатнае месца або паркавацца ў забароненым месцы", — патлумачыў спецыяліст. 

Дарэчы, з 19-й да 6-й тарыфы будуць такімі ж, як за сутачнае захоўванне — па 2 рублі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі