Дзённікі Генадзя Бураўкіна змогуць выдаць праз пяць год пасля яго смерці

Дзённікі Генадзя Бураўкіна змогуць выдаць праз пяць год пасля яго смерці

Дзённікі паэта і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна змогуць выдаць праз пяць гадоў пасля яго смерці. Пра гэта ў інтэрв’ю Радыё Рацыя паведаміў журналіст і даследык Сяргей Шапран, укладальнік кнігі “Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна”.

Паводле журналіста, Бураўкін у апошнія дні жыцця папрасіў надрукаваць яго дзённікі тады, калі пасля смерці міне пяць гадоў.

“У апошнія дні жыцця ў яго было тры просьбы да мяне: падрыхтаваць кнігу вершаў апошняга часу “Нагаварыцца з зоркамі”, якую ён паспеў пабачыць за тры дні да смерці; другая просьба была, каб я прыходзіў да яго і мы гутарылі пад запіс, бо ён так і не сабраўся напісаць успаміны; а трэцяя просьба тычылася дзённікаў, ён сказаў, што там у шыфлядзе ляжаць дзённікі, якія ён прасіў надрукаваць праз пяць год пасля таго як… і гэтую фразу ён не закончыў, але зразумела, што ён меў на ўвазе”. — распавёў Сяргей Шапран.

Апроч выдання дзённікаў, даследчык мае ў планах напісаць іншыя кнігі пра паэта.

Генадзь Бураўкін памёр 30 траўня 2014 года пасля цяжкой хваробы. Ён пахаваны на мінскіх Усходніх могілках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі