Дзярждума Расіі можа ўвесці ліміт на замежныя стравы ў рэстаранах

На восеньскую сесію Дзярждумы Расіі могуць вынесці законапраект, згодна з якім кавярні і рэстараны мусяць мець у сваім меню не менш за 50% страваў традыцыйнай рускай кухні. Як піша газета "Известия", такі закон рыхтуе дэпутат ад КПРФ Вадзім Салаўёў.

Гаворка ідзе пра тыя рэстараны і кавярні, якія не спецыялізуюцца на нейкай нацыянальнай кухні.

Салаўяў кажа, што ў Расіі трэба надаваць больш увагі нацыянальным элементам культуры, у тым ліку кухні. Ліміт на замежныя стравы ў рэстаранах і кавярнях, на думку дэпутата, прывядзе да адраджэння і развіцця гастранамічных традыцый Расіі, а таксама прывабіць замежных турыстаў.

Нагадаем, што мінскія ўлады раней таксама настойліва рэкамендавалі неспецыялізаваным кавярням і рэстаранам мець у сваім меню старонку нацыянальнай беларускай кухні.

Фота: izvestia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі