Дзвіна ў Віцебску пабіла ўсе рэкорды абмялення

Заходняя Дзвіна ў раёне Віцебска чацвёрты раз за гэты год паставіла рэкорд абмялення. Па стане на 1 верасня ўзровень вады ў рацэ на гідралагічным пасту Віцебска склаў 12 сантыметраў ніжэй за нуль.

29 жніўня вада ў Дзвіне ў рысе горада ўзнялася на 1 сантыметр, але сёння зноў упала на 2 сантыметры і чарговым разам паставіла антырэкорд.

У жніўні ў Віцебску выпала ўсяго 11% ад месячнай нормы ападкаў — 9,1 міліметра супраць звычайных 83 міліметраў, перадаюць “Народныя навіны Віцебска”.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі