Дзве сястры сышлі з дома, бо “мама прасіла не замінаць” (відэа)

Дзве малалетнія сястрычкі з Мазыра сышлі з дома і зніклі. Маці дзяўчынак паведаміла пра гэтае здарэнне ў міліцыю ў ноч на 28 жніўня. Жанчына распавяла, што старэйшая дачка і раней уцякала з дому і спрабавала прыехаць у Гомель, дзе жыве яе бацька. Адной дзяўчынцы 13 гадоў, іншай 7.

На наступную раніцу дзяўчынкі знайшліся ў вёсцы Козенкі Мазырскага раёна — іх познім вечарам заўважыла незнаёмая жанчына і пацікавілася, чаму яны без бацькоў і адвяла іх да сябе дадому пераначаваць. Раніцай жанчына прывяла дзяцей у царкву, а святар звязаўся з міліцыяй.

Як высветлілася, матывам учынку стала крыўда на маці: дзеці падышлі да яе, калі жанчына займалася сваімі справамі, а тая груба ім адказала і загадала, каб не перашкаджалі. Пасля гэтага дзеці сышлі.

Сям’я ўзятая пад асаблівы кантроль, перадае тэлеканал “Мазыр”.

Фота: kubnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі