Дысертацыя кіраўніка МУС Расіі напалову сплагіячаная

У навуковай рабоце эксперты знайшлі буйныя фрагменты, запазычаныя з раней напісаных дысертацый і аформленыя без ўказання спасылак. Як інфармуе meduza.io, прынамсі на 212 з 456 старонак змястоўнай часткі дысертацыі Калакольцава тэкст практычна даслоўна супадае з тэкстамі работ іншых аўтараў, але няма спасылак на іх. Даследчыкі работы прыйшлі да высновы, што дысертацыю нельга лічыць адпаведнай патрабаванням аднаасобнасці напісання, што прад'яўляюцца раздзелам II Палажэння аб вучоных ступенях. 

Найбольш часта ў працы Калакольцава цытуюцца дысертацыі чатырох аўтараў. Адзін з іх — дырэктар Федэральнай службы па кантролі за абарачэннем наркотыкаў Віктар Іваноў. 

Дарэчы, у сакавіку 2013 года Уладзімір Калакольцаў, які тады ўжо кіраваў МУС Расіі, прапанаваў увесці крымінальную адказнасць за фальшывыя навуковыя працы.

Фота — er.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі