Два мінскіх аўтахаўсы падманулі сваіх кліентаў на 200 тысяч долараў

Следчы камітэт вядзе справу двух мінскіх аўтахаўсаў, якія падманулі сваіх кліентаў на вялікія сумы грошай. Гэта адбывался ў канцы 2014 — пачатку 2015 года. Фірмы бралі на камісію машыны і прадавалі іх трэцім асобам, а потым заяўлялі ўладальнікам, што не могуць вярнуць ім увесь прыбытак ад продажу з-за фінансавых праблем кампаніі.

Сума матэрыяльнай шкоды — не меней за 3 мільярды рублёў, або каля 200 тысяч долараў. Ад дзейнасці некалькіх заснавальнікаў і супрацоўнікаў аўтахаўсаў пацярпела не меней за 20 чалавек.

Заведзеная крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Удзельнікаў “аўтамабільнай піраміды” затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі