Дубль Генадзя Блізнюка прынёс перамогу “Іслачы”

Дубль Генадзя Блізнюка прынёс перамогу “Іслачы”

Футбольны клуб “Іслач” вырваў перамогу ў “Тарпеда-БелАЗ” у 26-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 22 кастрычніка клубы гулялі на гарадскім стадыёне Маладзечна. Лік на 13-й хвіліне адкрыў гулец жодзінцаў Цярэнцій Луцэвіч, але праз чатыры хвіліны Антон Бубноў з “Іслачы” адыграўся і лік стаў 1:1. У наступным тайме, на 55-й хвіліне госці павялі — 2:1, дзякуючы голу Генадзя Блізнюка. На 62-й хвіліне Луцэвіч аформіў дубль. Вырашальны гол быў забіты на 90-й хвіліне — Блізнюк таксама адзначыўся дублем і прынёс перамогу свайму клубу — 3:2.

Таксама сёння згулялі “Віцебск” з “Нафтанам” — 2:0. Апошні займае 16-ты радок у турнірнай табліцы і застаецца кандыдатам на вылет з вышэйшай лігі.

21 кастрычніка ў рамках 26-га тура “Крумкачы” згулялі з “Гранітам” — 2:1. Сёння яшчэ згуляюць “Нёман” з “Гарадзеяй”.

Заўтра, 23 кастрычніка, тур скончыцца наступнымі матчамі: “Белшына” — “Шахцёр”, “Мінск” — “Дынама” (Мінск), “Дынама” (Брэст) — “Слуцк”, БАТЭ — “Славія”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі