Дружба Festival

Дружба Festival

1 жніўня ў цэнтры экалагічнага турызма "Станькава" пройдзе маштабны оўпэн-эйр "Дружба Festival". Арганізатары, як і абяцалі, пераехалі з хутара Шаблі бліжэй да Мінска (усяго 35 км па М1 у бок Брэста) і запрашаюць аматараў беларускай музыкі разам з сем’ямі далучыцца да свята жыцця.


Сёлета ў лайн-апе фэста выключна зоркі беларускага року і альтэрнатывы: "Серебряная свадьба", Drum Ecstasy, Nizkiz, Trubetskoy, J:морс і "Крама". 


Апроч музычнай часткі публіку чакае насычаная забаўляльная праграма. Рыхтуецца гіганцкі твістар, спаборніцтвы па валейболе, бадмінтон, фрысбі, розныя квэсты, ёга, танцавальныя майстар-класы, конныя вандроўкі, атрыкцыёны для дзяцей і нават заапарк. 


На фэсце будзе працаваць намётавае мястэчка. Тых, хто застанецца начаваць, на наступны дзень чакае дадатковая порцыя забаваў і канцэрт. Даехаць у Станькава можна на маршрутках і электрычках да Койданава. Адтуль будуць курсіраваць адмысловыя аўтобусы на фэст.


Кошт квітка на сёння 305 тысяч рублёў.

Падрабязна тут.