Домрачава збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету

Домрачава збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету

Дар'я Домрачава збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету па біятлоне ў бягучым сезоне. Пра гэта славутая беларуская біятланістка, якая нядаўна вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння дачкі, заявіла ў эфіры праграмы "Арэна" на тэлеканале "Беларусь 1". Як вядома, яна чамусьці прапусціла апошнюю гонку ў Рупольдынгу. Агулам Дар'я прыняла ўдзел ужо ў двух этапах Кубка свету, аднак высокіх вынікаў пакуль не дэманструе.

Домрачава лічыць, што ёй "дастаткова добра ўдаецца змагацца на трасе". Біятланістка спадзяецца, што сілы ў яе застануцца да канца сезона, інфармуе БЕЛТА.

19 студзеня стартуе чарговы, шосты, этап Кубка свету па біятлоне, ён пройдзе ў італьянскім Антхольцы.

Домрачава збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі