Домрачава прамахнулася 6 разоў і заняла толькі 27-е месца

Домрачава прамахнулася 6 разоў і заняла толькі 27-е месца

У чацвер, 19 студзеня, на 6-м этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы прайшла індывідуальная гонка на 15 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі. На жаль, няўдала ў ёй выступіла Дар'я Домрачава. Яна паказала добрую хуткасць на лыжні і выдатную стральбу ў лёжцы, але стральба ў стойцы была жахлівая — 4 і 2 промахі на двух агнявых рубяжах. У выніку Домрачава заняла толькі 27-е месца (+4.21,7). Гонку выйграла немка Лаура Дальмаер, у якой два промахі (44.48,7).

Лепшай сярод беларусак сёння была Надзея Скардзіна (+2.42,3; два промахі), у якой 16-е месца. Дар'я Юркевіч з 5 промахамі заняла 52-е месца, Ірына Крыўко з 7 промахамі была 78-й, Надзея Пісарава прамахнулася 8 разоў і заняла 82-е месца сярод 99 удзельніц.

20 студзеня пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын, пачатак у 16.15. У суботу, 21 студзеня, біятланісткі выйдуць на масстарт, пачатак у 15.30, мужчыны паўдзельнічаюць у эстафеце, пачатак у 17.15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі