Вы тут

Домрачава паказала 37-ы вынік на першай гонцы пасля родаў

Фота: sputnik.by

Дар’я Домрачава вярнулася ў вялікі спорт пасля перапынку ў паўтара года. Найлепшая беларуская біятланістка выйшла на старт у спрынце на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.

На жаль, паказаць добры вынік Дар’я не змагла. Яна дапусціла па адным промаху на двух рубяжах і фінішавала толькі на 37-м месцы, адстаўшы ад пераможцы больш чым на дзве хвіліны.

Сярод беларусак найлепшы вынік паказала Ірына Крыўко: у яе адзін промах і 22-е месца. Дар’я Юркевіч — 51-я, Надзея Пісарава з пяцю промахамі фінішавала 76-й.

Выйграла гонку чэшка Габрыэла Коўкалава, срэбра — у Кайсы Макарайнен (яна, як і Домрачава, двойчы прамахнулася), бронзу заваявала францужанка Марын Дарэн-Абэр.

7 студзеня ў Аберхофе пройдуць гонкі пераследавання ў мужчын і жанчын.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі