Домрачава і Скардзіна прымуць удзел у мас-старце на чэмпіянаце свету па біятлоне

Домрачава і Скардзіна прымуць удзел у мас-старце на чэмпіянаце свету па біятлоне

Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна прымуць удзел у гонцы з масавым стартам, якая пройдзе сёння ў рамках чэмпіянату свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Гонку пакажуць у жывым эфіры на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 13.20.

Прадстаўнікі мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне не будуць удзельнічаць у мас-старце — мужчынская гонка адбудзецца ў 16.35 і завяршыць праграму сусветнага першынства.

Раней на гэтым чэмпіянаце Дар’я Домрачава заваявала серабро ў гонцы пераследу. Гэта адзіная ўзнагарода Беларусі на спаборніцтвах у Хохфільцэне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі