Дэпутатка Еўрапарламента не верыць у пасярэдніцкія здольнасці Лукашэнкі

Дэпутатка сумняваецца ў тым, што кіраўніку Беларусі ўдасца быць мадэратарам ў канфлікце паміж Украінай і Расіяй, перадае interfax.by. Пры гэтым дэпутатка адзначыла, што ЕС, які павінен падтрымліваць Украіну, мусіць вельмі акуратна падыходзіць да выбару сваіх прадстаўнікоў на перамовах з расійскімі калегамі. Яна раскрытыкавала кандыдатуру міністра замежных спраў Францыі Ларана Фабіўса, бо з Францыяй звязаная скандальная здзелку з "Містралямі" для Расіі. А вось удзел у перамовах міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага еўрадэпутатка ўсяляк вітае.


 
Хармс адзначыла, што засмучаная тым, што на Захадзе працягваюцца дыскусіі наконт "гуманітарнага канвою" з Расіі. Яна падкрэсліла, што з Масквы дагэтуль пастаўляецца зброя для так званай "Наваросіі". Еўрадэпутатка кажа, што лепш было б спыніць агонь і стварыць гуманітарныя калідоры пад эгідай АБСЕ і Міжнароднага чырвонага крыжа.


 
Нагадаем, 26 жніўня ў Мінску павінна адбыцца сустрэча паміж прадстаўнікамі ЕС, Украіны і еўразійскай "тройкі". 

Фота — letnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі