Суд распачаў вытворчасць па справе банкруцтва “Дэльта Банка”

Судовая калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда вынесла рашэнне аб прызнанні “Дэльта Банка” банкрутам і пачатку адпаведнай вытворчасці. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу суда, памер актываў банка недастатковы, каб разлічыцца з болей як 3 тысячамі крэдытораў.

Па стане бухгалтарскага балансу банка на раніцу 18 траўня ўласны капітал складаў мінус 313 мільярдаў рублёў.

Абавязанні перад фізічнымі асобамі выкананыя Агентцвам па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў. Людзям выплацілі 52,4 мільёна долараў, 8,6 мільёна еўра і 740,2 мільярда беларускіх рублёў. Засталіся грошы тых грамадзян, якія не звярнуліся па кампенсацыю і не забралі свае сродкі.

Нагадаем, што Нацбанк адклікаў ліцэнзію “Дэльта Банка” з 18 сакавіка ў сувязі з невыкананнем ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама складаным фінансавым становішчам крэдытнай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі