Дэкрэт прэзідэнта аб дармаедах

2 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах"). Адзначаецца, што дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год, мусяць заплаціць не пазней за 15 лістапада збор — 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў).

У аўторак стала вядома, што праект адпаведнага ўрадавага рашэння ўжо падрыхтаваны.
Еўрарадыё спытала, што мінчукі робяць на вуліцы ў працоўны час.
Колькасць беспрацоўных да канца года не вырасце. Афіцыйна ўзровень безпрацоўя ў Беларусі складае каля 0,5%, ці 21000 чалавек.
Законапраект адклалі "да лепшых часоў", ён пакуль не пазначаны ў планах на 2014 год. ...
20 кастрычніка кіраўнік Беларусі праводзіць нараду па пытаннях занятасці і міграцыі.
Ці з’явіцца пакаранне для беспрацоўных? Каго закон можа палічыць “дармаедам” і чаму гэта супярэчыць Канстытуцыі?
Кіраўнік дзяржавы 5 лістапада наведаў з рабочым візітам Магілёўскую вобласць.
Сяргей Налівайка распавёў пра дзве катэгорыі дармаедаў.
А ў Ганцавічах і Хойніках ужо разабралі ўсе некваліфікаваныя вакансіі. Еўрарадыё пашукала працу для дармаедаў.