Вы тут

"Дай Дарогу!" здымуць кліп на свой першы беларускамоўны трэк "Не веру"

Гурт "Дай Дарогу!" рыхтуецца да здымак кліпа на першую беларускамоўную песню ў сваёй гісторыю "Не веру".

"Мы пачалі рабіць розныя дэкарацыі, — прызнаецца лідар "Дай Дарогу" Юрый Стыльскі.Але гэта Пашава задума: ён сабраў усіх нас, аб'явіў кастынг. Мы цяпер усё збіраем у кучу".

 

Паша — гэта Павел Малашонак, фатограф "Дай Дарогу!", якому належыць ідэя кліпа. Павел таксама збіраецца выступіць у ролі аператара і рэжысёра. Па яго словах, сюжэт будзе адпавядаць зместу песні і круціцца вакол працэсу станаўлення мужчыны ў сучасным грамадстве:

"Гэта будзе школа, армія, праца і асабістае жыццё, — распавядае Павел. — То бок, як у нашым грамадстве хлопец становіцца мужчынам і праз што ён праходзіць: праз якія справядлівыя і несправядлівыя моманты жыцця".

Музыкі гурта гэтым разам будуць рабіць непасрэдна сваю справу — спяваць і граць. Галоўныя ролі выканаюць акцёры, якіх адбяруць падчас кастынгу.

Па разліках Паўла, відэа павінна быць гатовае ў студзені 2017 года.

 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі