Вы тут

"Дай Дарогу!" запісалі сваю першую песню на беларускай мове — “Не веру” (тызер)

Брэсцкія панкі "Дай Дарогу!" упершыню ў гісторыі гурта запісалі песню на беларускай мове! Кампазіцыя атрымала назву "Не веру". Лідар “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі кажа, што нарэшце саспеў да такога павароту, тым больш, што гэтага ад яго даўно чакалі.

"Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага, — распавядае Стыльскі.Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску", — інтрыгуе лідар “Дай дарогу!”

Песня "Не веру" традыцыйна была запісаная на хатняй студыі Стыльскага. На наступным тыдні яна з'явіцца ў інтэрнэце, а яе канцэртная прэзентацыя адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі "Даём рады", дзе 27 лютага апроч "Дай Дарогу!" выступяць :B:N:, Dzieciuki Neuro Dubel, а Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2015 года.

Квіткі можна набыць у касах Мінска, а таксама на сайце Kvitki.by

Кошты:

Да 15 лютага

Танцпол — 250 тысяч

Месца за столікам — 320 тысяч

З 16 лютага

Танцпол — 270 тысяч

Месца за столікам — 340 тысяч

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі