Дар'я Домрачава падпісала антыдопінгавы ліст у IBU

Дар'я Домрачава падпісала антыдопінгавы ліст у IBU

Стала вядома, хто з біятланістаў падпісаў ліст у IBU з патрабаваннем зрабіць больш жорсткімі антыдопінгавыя правілы.

Гэты ліст з'явіўся ў студзені 2017 года, пад ім падпісаліся 154 спартоўцы і 56 трэнераў. Ініцыятарамі дакумента сталі чэхі, а потым яго актыўна падтрымаў француз Мартэн Фуркад.

Ад зборнай Беларусі, як піша "Прессбол", антыдопінгавы ліст падпісалі пяць біятланістак: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Крысціна Ільчанка, Надзея Пісарава і Ірына Крыўко.

Таксама сярод падпісантаў ёсць аўстрыец Альфрэд Эдэр, які кансультуе зборную Беларусі на сёлетнім чэмпіянаце свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі