Вы тут

Дармаеды чакаюць, калі запрацуюць чыноўнікі

Фота: gs.by

“Мы цяпер ужо больш-менш бачым, што даў гэты дэкрэт. Недахопы ёсць? Ну што ж, давайце папраўляць”, ― кажа Лукашэнка пра дармаедаў. Змены абяцаюць прыняць да Новага году. Мінулі 22 дні. Засталося тры дні і Еўрарадыё спрабуе дазнацца пра змены ў нашумелы дэкрэт.

“Пакуль нічога сказаць не можам”, ― адзінае, што адказваюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, гэтае ведамства і займаецца дэкрэтам “Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”.

Нічога не могуць дадаць ні ў Міністэрстве па падатках і зборах, ні ў профільным Інстытуце працы. Дзіўная сітуацыя!

А 13 дзён таму кіраўнік краіны абяцае прыняць змены для бізнесоўцаў і прадпрымальнікаў, каб было менш праверак:

“Адкрываецца новае прадпрыемства, прыйшлі пажарныя, па новых нормах (якія будуць зацверджаныя мной) праверылі, падпісаліся, і больш там рабіць вам няма чаго. Не трэба туды хадзіць. Таму з 1 студзеня, як мы і дамаўляліся, усё гэта зняць. Абы чалавек зарэгістраваўся і пачаў працаваць пры выкананні пэўных патрабаванняў, санітарыі, пажарнай бяспекі”, ― выказваецца кіраўнік краіны.

На календары 28 снежня, пра змены ў Камітэце дзяржкантролю адказваюць: “Такая праца безумоўна будзе весціся ў наступным годзе”. Пра фразу кіраўніка краіны наконт 1 студзеня тут нібыта не чулі. Ніхто такое тэрміновае даручэнне не даваў.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі