Данкверт не выключае, што працягне спыняць пастаўкі прадукцыі з Беларусі

Данкверт не выключае, што працягне спыняць пастаўкі прадукцыі з Беларусі

Кіраўнік "Рассельгаснагляду" Сяргей Данкверт не выключае, што працягне спыняць пастаўкі прадукцыі з Беларусі. У інтэрв'ю газеце "Известия" ён згадаў, што нядаўна спынілі пастаўкі з Мінскай вобласці "для таго, каб беларускі бок разабраўся і прыняў меры". Аднак, сцвярджае ён, ніякіх мераў не прымаецца. "І я не выключаю, што за Мінскай вобласцю мы закрыем пастаўкі яшчэ з якой-небудзь, дзе выявім контрафкт ці кантрабанду", — кажа Данкверт.

У інтэрв'ю кіраўнік "Рассельгаснагляду" шмат гаварыў пра парушэнні, якія за апошнія гады былі дапушчаныя Беларуссю. Згадаў выпадак, як у 2014 годзе наша краіна паставіла "бразільскае мяса", якое аказалася мясам з ЕС. У 2015-м падобная сітуацыя адбылася з "чарнагорскім мясам". Гэтыя выпадкі фальсіфікацыі даказаныя, сцвярджае расійскі чыноўнік. У 2017 годзе адна беларуская кампанія пастаўляла ялавіччыну ў Расію — тысячы тон. Расійскі бок насцярожыла, што такі ж аб'ём ялавіччыны паступіў у Беларусь з Украіны. Адказу на запыт не было, а прадпрыемства проста зачынілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі