Даішнікі ў Мінску затрымалі аўто за беларускі арнамент і нацыянальны сцяг

Даішнікі ў Мінску затрымалі аўто за беларускі арнамент і нацыянальны сцяг

Увечары 29 чэрвеня мінскія даішнікі спынілі Цімафея Дранчука, які ехаў на аўтамабілі з нацыянальным арнаментам і сцягам. Як паведаміў сам Дранчук у фэйсбуку, інспектары запыталіся ў яго: "Што гэта ў вас за сімволіка такая?".

Супрацоўнік ДАІ Юрый Аляксеенка забраў у Дранчука ключы, страхоўку, тэхпашпарт і выклікаў сваё начальства: "У мяне, маўляў, да вас прэтэнзіяў няма, а вось у кіраўніцтва будуць".

Кіроўцу адпусцілі толькі пасля амаль гадзіннага чакання дадатковых сіл ДАІ і разбіральніцтва. Дапамогу Дранчуку аказалі яго сябры, якія прыехалі і суцішылі імпэт міліцыянераў.

Як паведамляе Радыё "Свабода", кіроўцу ў выніку аштрафавалі "за таніроўку шкла", бо "кіраўніцтва ДАІ загадала без штрафу не адпускаць".

За апошнія дні гэта не першы інцыдэнт з аўтамабілямі з нацыянальнай сімволікай. 23 чэрвеня аўтамабіль Яўгена Батуры за бел-чырвона-белыя сцягі міліцыя адагнала на штрафную стаянку. Актывіст дагэтуль не можа атрымаць назад сваю машыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі