Да канца 2018 года ў Беларусі хочуць завяршыць работы па дэдаларызацыі эканомікі

Да канца 2018 года ў Беларусі хочуць завяршыць работы па дэдаларызацыі эканомікі

Да канца 2018 года ў Беларусі плануецца завяршыць работы па дэдаларызацыі эканомікі. Як паведамляе БЕЛТА, гэта прадугледжвае Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, зацверджаная ўказам кіраўніка Беларусі ад 15 снежня 2016 года №466. Сам дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У выніку дэдаларызацыі выкарыстанне замежнай валюты будзе выключанае ў разліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама пры фармаванні цэнаў, ставак пошлін і іншых плацяжоў. Да 2018 года плануецца паэтапна адмяніць абавязковы продаж, а ў 2018 годзе — і мэтавую закупку замежнай валюты. А з 2020 года здымуць абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках.

Удзел Нацбанку на валютным рынку плануецца мінімізаваць і выкарыстоўваць гнуткі механізм фармавання абменнага курсу рубля.

Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі называецца зніжэнне ўзроўню інфляцыі да 5% да канца 2020 года. Гэта дазволіць узняць давер да беларускай валюты і зрабіць больш таннымі крэдыты для суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Плануецца, што стаўка рэфінансавання стане базавым інструментам рэгулявання працэнтных ставак у эканоміцы. Па выніках 2017 года ўзровень працэнтных ставак па новых крэдытах у нацыянальнай валюце прадугледжваецца ў памеры 17-18% гадавых, у 2018 годзе — 14-15%, 2019-м — 11-12%, 2020-м — 9-11% гадавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі