Да ХК “Дынама-Мінск” далучыўся Канстанцін Кальцоў

Да ХК “Дынама-Мінск” далучыўся Канстанцін Кальцоў

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” падпісаў кантракт з форвардам Канстанцінам Кальцовым, які вымушаны вярнуцца ў Беларусь. Цяперашні сезон хакеіст павінен быў распачаць у “Сочы”, аднак гэтага не адбылося, бо ў Расіі беларускім гульцам надалі статус легіянераў, а ён не трапіў у адведзеныя пад замежных гульцоў ліміты.

Кальцоў выйшаў з хакейнай школы мінскага “Юнацтва”. Выступаў за “Пітсбург” (НХЛ), расійскія клубы “Северсталь”, “Металург” (Навакузнецк), “Ак Барс”, “Спартак”, “Салават Юлаеў”, “Атлант”. У 2004 годзе падчас локаўта ў НХЛ правёў 11 матчаў за мінскае “Дынама”.

Раней “Дынама” абвясціла аб падпісанні кантракта з брамнікам Кевінам Лаландам — канадцам з беларускім пашпартам, які выступае за зборную нашай краіны, інфармуе БелаПАН.

Фота: belarushockey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі