Вы тут

Да 25-годдзя гурта "Крама" зварылі аднайменнае піва

Да 25-годзя гурта "Крама" бровар "Талер" зварыў піва з назвай "Крама 25 Pale Ale". Піва будзе светлае, бо лідар гурта Ігар Варашкевіч аддае перавагу менавіта такому напою.
Прэзентацыя "крамаўскага" піва пройдзе 21 кастрычніка ў бары Beer&wine. Тады ж гурт сыграе і невялікі акустычны канцэрт.

"Прадавацца напой будзе ў абмежаванай серыі толькі ў некалькіх кропках", — распавядае мэнэджар гурта Уладзімір Плавінскі. — Гэта будзе пробная партыя. Калі пойдзе нармальна, то далей, мабыць, будзе пастаянна ў продажы".

Таксама, па словах Плавінскага, з нагоды юбілею "Крама" ўзняла" фотаархіў з плёнкамі з 90-х і 2000-х, дзе ёсць шмат фота, пачынаючы ад першых канцэртаў. Цяпер іх паціху выкладваюць на старонкі гурта ў сацыяльных сетках. У планах — выстава гэтых фота, а яшчэ карыкатур Ігара Варашкевіча і іншых артэфактаў, звязаных з гуртом.

Нагадаем, юбілейны канцэрт "Крамы" пройдзе 12 лістапада ў мінскім Prime Hall. Тэлеверсія выйдзе ў эфір 19 лістапада. 

 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі