Цягнік Брэст-Масква сутыкнуўся з аўтамабілем у Жабінкаўскім раёне (фота)

Як інфармуюць ратавальнікі, 28 верасня хуткі цягнік Брэст-Масква сутыкнуўся з аўтамабілем у Жабінкаўскім раёне. Здарэнне адбылося каля 12.20 у раёне чыгуначнай станцыі вёскі Маціевічы Жабінкаўскага раёна. 

У выніку сутыкнення ў лакаматыва пашкоджаная колавая пара. Рух цягніка быў прыпынены. У 13.02 цягнік адбуксіравалі на чыгуначную станцыю "Жабінка". Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. 

Рух цягніка аднавілі ў 13.38. Затрымка склала 1 гадзіну 14 хвілін. 

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі