Чэмпіянат Беларусі па хакеі ў экстралізе пачынаецца 8 верасня

Чэмпіянат Беларусі па хакеі ў экстралізе пачынаецца 8 верасня

Каляндар новага сезону ў экстралізе зацвердзіла Беларуская федэрацыя хакея.

Першыя матчы новага сезону пройдуць 8 верасня. Галоўным паядынкам першага гульнявога дня стане сустрэча ў Салігорску паміж мясцовым "Шахцёрам" і гродзенскім "Нёманам". Як інфармуе БЕЛТА, гэты матч будзе транслявацца ў жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Таксама 8 верасня пройдуць яшчэ чатыры матчы. "Гомель" прыме ў сябе дома хакеістаў моладзевай зборнай Беларусі (U-20), жлобінскі "Металург" ў сябе дома паспаборнічае з маладзечанскім "Дынама", хакеісты "Магілёва" падужаюцца з гасцямі з наваполацкага "Хіміка-СКА", а "Брэст" будзе прымаць спартоўцаў "Віцебска".

Хакеісты "Ліды" свой першы матч у новым сезоне правядуць 10 верасня. Іх сапернікамі будуць хакеісты салігорскага "Шахцёра". Дзейны чэмпіён краіны мінскае "Юнацтва" першую сустрэчу правядуць 13 верасня дома, прымаючы гродзенскі "Нёман".

Першая стадыя першага этапу завершыцца 26 лістапада. Потым каманды падзеляцца на дзве шасцёркі і працягнуць паядынкі на другой стадыі турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі